КАМПЕНСАЦЫ́ЙНАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
гарызантальнае перамяшчэнне водных мас, якое пакрывае страты вады і паніжэнне ўзроўню на якім-небудзь участку акіяна, мора, возера. Узнікае пры згонна-нагонных з’явах і накіравана ў бок, процілеглы дрэйфавым цячэнням. К.ц. могуць развівацца і ў паверхневых і ў глыбінных слаях,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)